«СУХА́Я ІГО́ЛКА»,
тэхніка паглыбленай гравюры на метале, заснаваная на прадрапванні штрыхоў іголкай. Для гравюр, выкананых у тэхніцы «С.і.», характэрна асаблівая аксаміцістасць штрыхоў (што набліжае іх да малюнка), якія ўзнікаюць за кошт пакінутых іголкай завусеніц (т.зв. барбы). «С.і.» часта дапаўняе тэхніку афорта, але ў параўнанні з ім дае менш адбіткаў. Вядома з 15
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)